Сторінки

25.08.2021

Boris David Balte: 30 гадоў таму з'явілася чацвёртая - Рэспубліка Беларусь


25 жніўня гэта не проста Дзень Незалежнасці, гэта дзень стварэння новай, чацвёртай беларускай дзяржавы. 

Была першая - старадаўняе Полацкае княства, якая жыла з веча і паўночнай годнасцю. Была другая - Вялікае Княства Літоўскае - якое аб'яднала ўсе беларускія землі.  Было трэцяе - Беларуская Народная Рэспубліка, калі ўпершыню ў Беларусі паўстала ўсеагульная дэмакратыя.

І ў рэшце 30 гадоў таму з'явілася чацвёртая - Рэспубліка Беларусь.  

На жаль яна сёння акупавана гібрыднымі расейскімі акупантамі і мясцовай крывавай дыктатурай. 

Наша справа вызваліць яе і распачаць зноўку шлях незалежнасці.

Ідэя незалежнасці жыве і будзе жыць. 

У беларускай ідэі незалежнасці павінна быць імя. Як у юдэяў - сіянізм, як у французаў - гоалізм, як у туркаў - кемалізм. 

Але ў нас гэтае імя ёсць - НЕЗАЛЕЖНІЦТВА.

І менавіта гэтай ідэі пад гэтым імем патрэбна ідэалогічная база. Такі сабе катэхізіс. І ён ужо падрыхтаваны. 

Жыве Беларусь! 

За Волю - Да Канца!

Комментариев нет:

Отправить комментарий