25 жніўня гэта не проста Дзень Незалежнасці, гэта дзень стварэння новай, чацвёртай беларускай дзяржавы.
Была першая - старадаўняе Полацкае княства, якая жыла з веча і паўночнай годнасцю. Была другая - Вялікае Княства Літоўскае - якое аб'яднала ўсе беларускія землі. Было трэцяе - Беларуская Народная Рэспубліка, калі ўпершыню ў Беларусі паўстала ўсеагульная дэмакратыя.
І ў рэшце 30 гадоў таму з'явілася чацвёртая - Рэспубліка Беларусь.
На жаль яна сёння акупавана гібрыднымі расейскімі акупантамі і мясцовай крывавай дыктатурай.
Наша справа вызваліць яе і распачаць зноўку шлях незалежнасці.
Ідэя незалежнасці жыве і будзе жыць.
У беларускай ідэі незалежнасці павінна быць імя. Як у юдэяў - сіянізм, як у французаў - гоалізм, як у туркаў - кемалізм.
Але ў нас гэтае імя ёсць - НЕЗАЛЕЖНІЦТВА.
І менавіта гэтай ідэі пад гэтым імем патрэбна ідэалогічная база. Такі сабе катэхізіс. І ён ужо падрыхтаваны.
Жыве Беларусь!
За Волю - Да Канца!
Комментариев нет:
Отправить комментарий